Книги по дате поступления
70% вады

Читать

Читать

Філолаг, выкладчык, перакладчык, рок-музыкант... Уладзь Лянкевіч нарэшце парадаваў сваіх прыхільнікаў кнігай вершаў "70% вады". Зборнік выйшаў у серыі "Пункт адліку" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад сёння набыць яе можна ў мінскай кнігарні "Логвінаў".

Як лаканічна пазначана ў анатацыі, кніга "ўключае адзін скрадзены і некалькі дзясяткаў сваіх вершаў з музыкай і без".

Уладзь Лянкевіч, несумненна, адзін з самых перспектыўных аўтараў свайго пакалення, які адначасна працуе ў некалькіх відах мастацтва і розных літаратурных жанрах.

Некаторыя з вершаў, змешчаных у зборніку, пазначаныя не традыцыйнымі "зорачкамі", а нотным знакам: гэтыя тэксты сталіся песнямі, якія ўваходзяць у рэпертуар арт-рок і псіхадэлік гурта TonqiXod [ТонкіХод], дзе Уладзь Лянкевіч з'яўляецца вакалістам і гітарыстам.


Год издания: 2013
Формат: fb2
Язык: be
Размер: 198 Kb
Скачиваний: 305
Серия: Пункт адліку
2024 raskraska012@gmail.com Библиотека OPDS